Ягелонскі Кірмаш у Любліне – 15-17 жніўня 2014

  • 15-17.08.2014
  • Люблін

Люблінскі Кірмаш, арганізаваны ў XV і XVI стагоддзях, быў вядомы ў Рэчы Паспалітай і Еўропе як адно з найбольш вядомых гандлевых міжнародных мерапрыемстваў. Сюды прыбывалі купцы не толькі з усіх бакоў краіны, але і з самых адлеглых куткоў Еўропы і ўсяго свету.
Люблін быў галоўным цэнтрам гандлю, у тым ліку: венгерскім віном, а таксама збожжам і валамі з тэрыторыі Украіны і Валыні. Разам з развіццем гандлю з’яўлялася ўсе болей майстэрняў рамеснікаў і купецкіх складоў, такіх як крамы, лаўкі, млыны і кузні. Усе гэта прывяло да хуткага эканамічнага развіцця Любліна і рэгіену.

У часы найбольшага развіцця і міжнароднага ахопу Люблінскага Кірмаша тут сустракаліся купцы з найдалейшых куткоў свету, хаця галоўнымі гандлевымі партнерамі Любліна далей заставаліся гарады, якія знаходзіліся часткова на тэрыторыі тагачаснай Літвы, а сенняшняй Украіны і Беларусі,  Львоў, Брэст, Брэст-Літоўскі, Луцк і Уладзімір Валынскі.
У Любліне перасякаліся гандлевыя шляхі, якія беглі з Венгрыі ў Літву, з Заходняй Еўропы на Русь, з партоў Ганзы да Турцыі.
Сення, падобна як і некалькі стагоддзяў таму назад, Люблін робіцца істотным месцам сустрэчы Усходу і Захаду. Як найбуйнейшы горад на ўсходзе ЕС, ен з’яўляецца “Брамай Еўрапейскага Саюза на Усход”.
Істотным заданнем з’яўляецца адбудова супрацоўніцтва з партнерамі з тэрыторыі Украіны і Беларусі. Гэта таксама дасканалая магчымасць для рэкламы культуры Усходняй Еўропы ў Еўрапейскім Саюзе, а таксама рэкламы Польшчы і Еўрапейскага Саюза ў Беларусі і Украіне.
Ягелонскі Кірмаш – гэта спалучэнне традыцыі гістарычнага Кірмаша з сучасным культурным і гаспадарчым абменам. Ен будзе мець форму некалькідзенных прэзентацый рамесных і рукадзельных вырабаў, а таксама культурных і мастацкіх мерапрыемстваў, камерцыйных фірмаў, якія вядуць гарспадарчую дзейнасць у трансгранічным рэгіене, NGO, якія дзейнічаюць на карысць трансгранічнага развіцця, а таксама турыстычнай прапановы рэгіену.
У выставачна-гандлевай частцы Кірмаша штогод прымае ўдзел каля 300 удзельнікаў, у тым ліку з Польшчы, Украіны, Беларусі і Літвы.

PLAKAT DLA GAUDIUM

Кірмаш – гэта не толькі купецкае мерапрыемства, але і платформа для сустрэчы культур. Запрашаем артыстаў з Украіны і Беларусі, якія культывуюць традыцыю даўных кірмашоў, займаюцца народным і традыцыйным мастацтвам  (музыка, тэатр, пластыка і т.п.), а таксама вулічных артыстаў.
Мы хочам, каб Ягелонскі Кірмаш у Любліне стаў свайго роду маніфестацыяй рознасці, якая выводзіцца з гісторыі, прэзентацыяй артыстаў і людзей культуры, якія адносяцца да розных галінаў мастацтва, а такасама розных сфераў артыстычнай і творчай экспрэсіі.

Ягелонскі Кірмаш у Любліне стаў адным з найважнейшых культурных турыстычных мерапрыемстваў Любліна і Люблінскай зямлі, якое кожны год прываблівае некалькі дзесяткаў, а нават некалькі тысяч турыстаў. Дадаткова мы прэтэндуем на тое, каб быць цэнтрам рэгіянальнага і трансгранічнага культурнага, турыстычнага і гаспадарчага абмену.
Дзякуючы Кірмашу, мы хочам зблізіць гарады люблінскага рэгіену, а таксама Люблін, Луцк і Брэст так, каб сумесна шукаць спадчыну Усходу і Захаду, будуючы на супольнай гісторыі ідэю аб’яднанай Еўропы.

Падрабязная праграма на сайце фестывалю: http://www.jarmarkjagiellonski.pl/Program-1-545-68.html