Міжнародны Фестываль „Найстарэйшыя Песні Еўропы”

  • 02-04.10.2014
  • Люблін

min_NPE2014-plakat-www

2–4 кастрычніка ў Любліне адбудзецца XV Міжнародны Фестываль “Найстарэйшыя Песні Еўропы“. З нагоды юбілейнага, пятнаццатага выпуска фестывалю падрыхтавана выключная праграма, поўная выступленняў майстроў традыцыйнага спеву з Польшчы, Украіны, Сербіі, Беларусі і Літвы.  

Тэмай фестывалю ў гэтым годзе будуць матывы стварэння свету ў традыцыйных песнях. У народнай традыцыі побач з вядомым вобразам з Кнігі Быцця, у каторым Пан Бог на працягу шасці дзен стварыў свет, а на семы дзень адпачывае, выступаюць версіі, якія адрозніваюцца ад біблійнага Генезіса. У байках і лакальных легендах культураў Еўропы есць з аднаго боку гісторыі тыпу апокрыфаў, у каторых Пан Езус, Маці Божая і святыя прымаюць удзел у стварэнні свету, а з другога – аповесці, у каторых яго ствараюць Бог і Д’ябал. Тут мы таксама знойдзем найстарэйшыя паданні, якія выводзяцца з міфалогіі Праславян і індаеўрапейскай міфалогіі.

Істотай каляндарных і сямейных абрадаў з’яўляецца феномен пераходу, аднаўлення, народзінаў, трансфармацыі з аднаго стану ў другі. Гэта мае моцную сувязь з пра-выдарэннем, касмічнай пераменай, якой было стварэнне свету, таму практычна кожнае правядзенне абраду з’яўляецца паўтарэннем таго здарэння.

На фестывалі мы пачуем польскія, сербскія, літоўскія, беларускія і ўкраінскія песні, якія адлюстроўваюць багаты свет народных міфаў. Паглядзім таксама фрагменты абрадаў. Тых з вас, хто зацікаўлены больш глыбокім пазнаннем вышэйапісаных пытанняў, запрашаем на канферэнцыю “Народныя бачанні стварэння свету і традыцыйныя песні” з удзелам вядомых этнамузыколагаў, этнолагаў, антраполагаў і фалькларыстаў з Польшчы, Беларусі, Расіі, Сербіі і Ўкраіны, якая адбудзецца ў рамках фестывалю 3-4 кастрычніка.

У гэтым годзе прыходзіцца 35-годдзе групы “ДРЭВА” пад кіраўніцтвам Яўгена Яфрэмава. Гэтая група стала пачаткам рэканструкцыйнай плыні на Ўкраіне, дзякуючы якой з’явіліся асяроддзі, дзе аднаўляліся лакальныя спеўныя традыцыі, ва Львове, Кіраваградзе, Сумах і Харкаве. І хаця  “ДРЭВА” – гурт вядомы як у Еўропе, так і ў Амерыцы, здаецца, што найбольш ен паўплываў на музыкаў у Польшчы. З яго натхнення з’явіліся цэнтры і групы, у тым ліку ў Любліне, Варшаве, Вроцлаве, Кракаве, Ольштыне, Беластоку, Познані і Пшэмыслі. Мы падумалі, што фестываль, падчас каторага група будзе шмат разоў выступаць, стане добрым месцам, каб выразіць сваю ўдзячнасць, а таксама прадставіць падчас Бенэфісу польскія плады “ Дрэва”. Асабіста ад свайго імя, Монікі Мамінскай, і Фонда “Музыка Крэсаў“ дзякуем Яўгену і яго групе за больш, чым 20-гадовае сяброўства.

Пасля канцэртаў і лекцый, як і кожны год, вечарамі запрашаем на Ночы Танца.

Ян Бернад – дырэктар Фестывалю.

 

 

 

ПРАГРАМА

2 кастрычніка 2014 (чацвер)

КАНЦЭРТЫ /Студыя Радые Люблін, вул. Абаронцаў Супакою 2
19:00 Польскія традыцыйныя песні – ВАЛАЧОБНАЯ КАМПАНІЯ з Падлясся, Варміі і Малапольшчы, ГРУПА МІЖНАРОДНАЙ ШКОЛЫ ТРАДЫЦЫЙНАЙ МУЗЫКІ з Любліна
20:30 Сербскія традыцыйныя песні – група “MOBA” з Белграда, Сербія

НОЧ ТАНЦА  / Фестывальны Клуб / Араторыя, Цэнтр Культуры ў Любліне, вул. Пэовякаў 12
22:00 Польскія і сербскія традыцыйныя танцы

3 кастрычніка 2014 (пятніца)

КАНФЕРЭНЦЫЯ / Зал Раздарожжа 1 / Цэнтр Культуры ў Любліне, вул. Пэовякаў 12
10:00-14:00 Міжнародная канферэнцыя “Народнае бачанне стварэння свету і традыцыйныя песні”

КАНЦЭРТЫ / Студыя Радые Люблін, вул. Абаронцаў Супакою 2
19:00 Беларускія традыцыйныя песні – група “ЗАЛАТЫ ЎЗРОСТ” з вескі Залатуха, Калінкавічскі раен, Беларусь
20:30 Літоўскія традыцыйныя песні – група “RATILIO” з Вільні, Літва

НОЧ ТАНЦА / Фестывальны Клуб / Араторыя, Цэнтр Культуры ў Любліне, вул. Пэовякаў 12
22:00 Беларускія і літоўскія традыцыйныя танцы

4 кастрычніка 2014 (субота)

КАНФЕРЭНЦЫЯ / Зал Раздарожжа 1 / Цэнтр Культуры ў Любліне, вул. Пэовякаў 12
10:00-14:00 Міжнародная канферэнцыя “Народнае бачанне стварэння свету і традыцыйныя песні”

КАНЦЭРТЫ / Студыя Радые Люблін, вул. Абаронцаў Супакою 2
19:00 Украінскія традыцыйныя песні – група “ДРЭВА” з Кіева, Украіна.
Бенэфіс 35-годдзя існавання групы “ДРЭВА” з гасцінным удзелам груп: “ДЗІЧКА” і “УСХОДНЯЯ ВАРШАВА” з Варшавы,  групы “КРАЙКА” з Пшэмысля, ГРУПЫ МІЖНАРОДНАЙ ШКОЛЫ ТРАДЫЦЫЙНАЙ МУЗЫКІ і ГРУПЫ ТРАДЫЦЫЙНАЙ МУЗЫКІ ЦЭНТРА МІЖКУЛЬТУРНЫХ ТВОРЧЫХ ІНІЦЫЯТЫЎ “РАЗДАРОЖЖА” з Любліна.

НОЧ ТАНЦА / Фестывальны Клуб / Араторыя, Цэнтр Культуры ў Любліне, вул. Пэовякаў 12
22:00 Польскія і ўкраінскія традыцыйныя танцы

Сайт фестываля: www.npe-festiwal.pl