Музей кнігі запрашае на заняткі “Рукапісная кніга”

  • 04.02.2017, 12:00-14:00
  • Нацыянальная бібліятэка Беларусі / пр. Незалежнасці, 116

Музей кнігі запрашае на заняткі “Рукапісная кніга”

Запрашаем 4 лютага 2017 г. а 12-ай гадзіне дзяцей 6–12 гадоў і іх бацькоў у Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі на заняткі па тэме “Рукапісная кніга”.

Рукапісная кніга з’яўлялася падмуркам для стварэння кнігадрукавання. У скрыпторыях Беларусі рукапісы ствараліся з найдаўнейшых часоў – яшчэ з 11–12 стагоддзяў. У выніку за стагоддзі нашымі продкамі была створана надзвычай багатая і разнастайная рукапісная кніжная спадчына. Рукапісныя кнігі звяртаюць на сябе ўвагу дзякуючы ў тым ліку сваёй мастацкай аздобе. Мноства маляўнічых ініцыялаў сустракаецца ў рукапісных кнігах, і кожны з’яўляецца ўнікальным творам мастацтва. Удзельнікі заняткаў створаць свой непаўторны ініцыял.

Дзеці і дарослыя будуць мець магчымасць на ўласныя вочы ўбачыць артэфакты з мінулага – рукапісныя кніжныя помнікі, якім ужо 500 і больш гадоў. Заняткі праводзяцца ў даступнай і займальнай форме. Пазнанне разнастайнасці кніжнай культуры адбываецца праз дыялог, гульні і творчасць.

Чакаем усіх у Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі!

Будзьма святкаваць значны юбілей – 500-годдзе беларускага кнігадрукавання разам!

Працягласць заняткаў – 60 хвілін.

Кошт заняткаў з матэрыялам для творчага задання: 3.70 (тры рублі семдзесят капеек).

Кантактная інфармацыя:
тэлефоны: (8 017) 293 27 82, (8 025) 994 21 12