Развітальны канцэрт “Будкі Суфлера”

  • 18.09.2014, 00:00-23:59
  • Plac Zamkowy, Lublin

Budka_Suflera

/фото: kultura.lublin.eu/

Горад Люблін і “Будка Суфлера” запрашаюць на ўрачысты развітальны канцэрт  “Да пабачэння, мой горад. Пасля 40 гадоў існавання ў Любліне і на польскім музычным рынку група скончыць сваю дзейнасць. Развітанне артыстаў з люблінскай публікай адбудзецца 18 верасня г.г. на Замкавай Плошчы. Уваход свабодны.

Канцэрт будзе мець сентыментальны і ўрачысты характар. Побач з “Будкай” выступяць таксама Федэрацыя (Люблінская Федэрацыя Бардаў), Петр і Войцех Цугоўскія, Рэй Уілсан і украінская група “Скай”.

Крыніца: www.lublin.eu