VI Міжнародны паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова

  • 10-12.02.2017
  • Галерэя TUT.BY / пр-т Дзяржынскага, 57, ст. м. Міхалова

VI Міжнародны паэтычны фестываль

«Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова

Фестываль пройдзе 10, 11, 12 лютага ў Мінску. У ім возьмуць удзел паэты, перакладчыкі, музыканты з Беларусі, Літвы, Расіі, Украіны, Швецыі, Чэхіі і Польшчы. Сёлетнія хэдлайнеры: украінцы Сяргей Жадан і Марыяна Кіяноўская, расійская паэтка і спявачка Умка, літоўскія паэты Антанас Янінас і Данюс Гінталас, чэшскі пісьменнік Яхім Топал.

Арганізатары — ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і Беларускі ПЭН-цэнтр.

Партнёры:

Шведскі саюз пісьменнікаў,

грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”,

галерэя TUT.BY,

Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь,

Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Мінску,

Чэшскі цэнтр у Кіеве

ПРАГРАМА на www.budzma.by

За: www.budzma.by